Нарадзіуся 27 красавіка 1951, пасёлак Станцыя Церуха Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі паэт. У 1967 годзе скончыў Грабаўскую сярэднюю школу і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы (1973) працаваў настаўнікам у школах. З 1985 па 1990 гады працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі па Гомельскай вобласці. З 1991 года — у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданнем гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 года. Аўтар кніг паэзіі «Касавіца» (1979), «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя», «Як слёзы горкія Айчыны…», «Матчыны грыбы перабіраю», «Пяро зязюлі падніму», «Нетры», «Палын». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009). У 2018 г ўручылі медаль Францыска Скарыны.