Барадулін Рыгор

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета “Советская Белоруссия”, часопісы “Бярозка”, “Полымя”), а таксама ў выдавецтвах “Беларусь” і “Мастацкая літаратура”.

Першыя вершы Рыгора Барадуліна з’явіліся ў друку ў 1953 г. (газета “Чырвоная змена”). Першы зборнік паэзіі – “Маладзік над стэпам” – выйшаў у 1959. Агулам плён працы паэта налічвае больш за 70 зборнікаў лірыкі, гумару, вершаў для дзяцей, перакладаў, кніг эсэ і ўспамінаў. Таксама пабачылі свет 23 зборнікі паэзіі перакладаў з іншых моваў. Сярод іх творы Адама Міцкевіча, Караля Вайтылу, Пушкіна, Байрана, Брэхта, Гарсія Лоркі, Яна Райніса, Шагала, Вазнясенскага, Драча, Паўлычкі. Вершы самога Рыгора Барадуліна перакладаліся на дзесяткі моваў свету.

 Блізкае сяброўства звязвала Барадуліна і з Уладзімірам Караткевічам.Аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі “Маладзік над стэпам”, “Неруш”, “Вечалле”, “Амплітуда смеласці”, “Самота паломніцтва”, “Евангелле ад мамы”. У 2000 годзе выдаў зборнік вершаў “Лісты ў Хельсінкі” з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003 годзе выйшаў сумесны з Васілём Быкавым зборнік “Калі рукаюцца душы”. У 2005 годзе ў серыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе” пабачыў свет збор показак, эпіграмаў і эсэ “Дуліна ад Барадуліна”.У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).Памёр увечары 2 сакавіка 2014 году, ва ўзросце 79 гадоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *