Нарадзіўся Аляксандр Боніфацьявіч Альфяровіч ў 1919 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці.Закончыў Мінскі педагагічны інстытут. Работаў настаўнікам у школах і Пінскім тэхнікуме мясной і малочнай прамысловасці..У Чырвоную армію прызваны ў ліпені 1944. Да канца вайны атрымаў званне старэйшага сяржанта.
Пасля вайны працаваў завучам Іванаўскай сярэдняй школы, затым перавёўся ў Пінск. З 1952 па 1953: працаваў школьным інспектарам Пінскага абласнога аддзела народнай адукацыі. Пасля ліквідацыі вобласці – завуч-метадыст Пінскай завочнай сярэдняй школы, інспектар Пінскага гарана, часам выконваў абавязкі загадчыка аддзела. У пачатку 1960-х Аляксандр Боніфацьявіч пасаду інспектара пакінуў.
Працуючы выкладчыкам літаратуры, прышчапляў навучэнцам любоў да паэзіі. Сваімі сіламі навучэнцы пад кіраўніцтвам А. Б. Альфяровіч выдавалі літаратурны часопіс «Юнацтва», першы нумар якога з’явіўся ў 1968.
Першыя публікацыі А. Б. Альфяровіч ў пінскай прэсе – гэта нататкі аб гарадскіх падзеях культуры, аб праблемах адукацыі. Пачынаючы з 1960 на старонках газет рэгулярна сталі з’яўляцца яго вершы, часам пад псеўданімам А. Слуцкі. Друкаваўся ў мясцовых выданнях, а таксама ў «ЛіМе», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Савецкі Крым» і інш. Першы зборнік вершаў «На краю цішыні» выйшаў у свет у Мінску ў 1992. Наступнымі былі кнігі «Памінальныя свечкі “і” Не ўпадзі,зорка мая».У 2003 у выдавецтве”Мастацкая лiтаратура” выйшла кніга «Пiнская Ранiца».