Адамчык Вячаслаў

Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык нарадзіўся ў сялянскай сям’і 1 лістапада 1933, Варакомшчына, Навагрудскае ваяводства-5 жніўня 2001 — Мінск) – савецкі і беларускі пісьменнік, перакладчык, кінадраматург. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларускай ССР імя Івана Мележа (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Якуба Коласа (1988). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1960).

Скончыў 7-гадовую школу ў Наваельні (Дзятлаўскі раён) (1949). Працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952-1957 гадах вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Некаторы час пражываў у Дзяржынску (Койданава) Мінскай вобласці, дзе ў яго нарадзіўся сын Уладзімір (пісьменнік Адам Глобус).

Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957-1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958-1960), з’яўляўся рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960-1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі літаратурнага часопіса «Полымя» (1962-1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Саюзе пісьменнікаў СССР у Маскве (1965).

Працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965-1967), намеснікам рэдактара часопіса «Полымя» (1967-1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969-1977), галоўным рэдактарам сцэнічнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977-1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980-1982). З 1982 года-галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1983).

 Творчасць

Дэбютаваў у 1952 годзе як паэт. Першае апавяданне апублікаваў у 1957 годзе. Аўтар празаічнай тэтралогіі – эпапеі з жыцця заходне-беларускай вёскі “Чужая вотчына, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца”, “Голас крыві брата твайго”. Пераклаў на беларускую мову кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), асобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгина.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *