Таццяна Мікалаеўна Яцук нарадзілася 19 сакавіка 1963 года ў вёсцы Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1985 годзе закончыла Валеўскую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе паступіла на філалагічны факультэт БДУ, які закончыла ў 1985 годзе. Працавала на Барысаўшчыне. З 1988 года жыве ў горадзе Баранавічы, працуе настаўнікам беларускай мовы ілітаратуры ў сярэдняў школе № 4. Друкавалася ў трох калектыўных зборніках, у розных раённых, абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях.
Яна дасылала свае вершы, замалёўкі, інфармацыі ў вельмі папулярныя ў 1970- я гады часопіс “Бярозка” i газету “Піянер Беларусі”.
Ва універсітэце наведвае універсітэцкае літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”, якім кіраваў прафесар Алег Лойка. Ён першы апублікаваў нашы вершы ва ўніверсітэцкай газеце “Беларускі ўніверсітэт” на літаратурнай старонцы “Ружовы ранак”. Даволі часта з’яўляліся ў “Ружовым ранку” i вершы Таццяны Марчык“Як сэрца прагне светлага прычасця…”, “Пакутна i жахліва ўсё было…”, “Аднакурснікам”, “Код жыцця адмервае дарэмшчыну…” . Друкаваліся вершы не толькі ў “Беларускім універсітэце”, але i ў 1ншых рэспубл1канск1х газетах, вершы гучал1 па радыё, на тэлебачанні, таксама прымала ўдзел у розных ун1верс1тэцкіх літаратурных сустрэчах, чыталі свае вершы ў Вязынцы – на радзіме Янкі Купалы, у Доме літаратараў. Вершы кранал1 шчырасцю, непасрэднасцю, незвычайнай чысцінёй пачуццяў.
Алег Лойка падрыхтаваў i выдаў зборнік вершаў “узлётаўцаў” пад назвай “Вусны” (Мн., “Юнацтва”, 1985). На старонцы 48 быў aпyблiкaвaны ў зборніку і верш Тані “Далёкі след… Ён сэрцу дарагі…”.Таццяну Марчык (Яцук) Бог з маленства надарыў паэтычным талентам. I тэты талент не знік, а захаваўся на жыццё. А лепшае нарэшце праз столькі гадоў вырашыла сабраць пад адну вокладку і назваць свой першы паэтычны зборнік “Груша над абрывам”.