Шынтар Аркадзь

Нарадзіўся у 1946 г. в.Сяцевіна Навагрудскага раёна. Скончыў СШ у в. Ігольнікі Навагрудскага раёна. Служыў у войску (1965- 1968).

Працаваў у Наваполацку на будоўлі (рознарабочым, бетоншчыкам, слесарам-мантажнікам, сантэхнікам) у 1969-1972 гадах. Быў качагарам у Навагрудскім райбыткамбінаце (1973),  грузчыкам Навагрудскай ПМК па газіфікацыі (1974 – 1979), токарам на заводзе газавай апаратуры ў Навагрудку (1979 – 1984).

У 1981 годзе завочна скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум.

3 1987 года працуе намеснікам дырэктара на гаспадарчай частцы Навагрудскай спартыўнай школы.

Першы верш надрукаваў у Навагрудскай районнай газеце “Новае жыццё” ў 1972 годзе. Сааўтар калектыўнага зборніка паэзіі “Лагодны прамень раніцы” (1988).

Выдаў у Навагрудку зборнікі сваіх вершаў “Серабрыцца Свіцязь маладая” (1993), “Вішнёвая завея” (1994). Творы прозаю – у кніжцы “Журавіны” (Навагрудак, 1995).

Бібліаграфія:

1.Шынтар, А..  Раманс; Акраверш//  Новае жыццё (Навагрудскі. р-н). –  2004.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *