Шымук Віктар

Шымук Віктар (Шымук Вікенцій), нарадзіўся 02.04.1933 г. у вёсцы Змяёўцы Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.Пасля заканчэння васьмі класаў працаваў адказным сакратаром дзятлаўскай раённай газеты «За новую вёску» (1949-1951). Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. У 1951 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1957). Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда», потым – літаратурным супрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда»(1967-1971),адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1974-1977).З 1977 г. – намеснік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1964 г.Літаратурную працу пачаў у 1949 г. Для дзяцей напісаў паэму «Каля Броннай гары» (1960), зборнікі вершаў «Мы вясне дапамагалі» (1962), «Дочкі сіняга Немана» (1964), «Марылі пра шчасце хлапчукі» (паэмы, 1981). Аўтар зборнікаў вершаў «Свіцязянскія хвалі»(1968),«Світанне» (1972), «Святло красавіцкіх бяроз» (1983), «Спелы жнівень» (1990), сатырычных вершаў «Ад хаты да хаты» (1983).Выдаў кнігі нарысаў «Добрай раніцы, поле» (1964), «Сын каваля» (1970), «Коля Гойшык» (1971), «Леў Даватар» (1973), «Пасля працы рупнай» (1974), «Дыханнем ліпеньскім сагрэтыя» (з Л.Смілавіцкім, 1971), «Рэха Аўроры» (1979) і зборнік апавяданняў «Помняць пушчы і паляны» (1969).На шэраг вершаў напісаны песні.

Бібліаграфія:

1.Абрамчык,А. Светлай памяці земляка / А.Абрамчык // Перамога. – 1999. – 3 красавіка. – С.2.

2.Варна,Б. Над Нёманам сінім / Б.Варна // Перамога. – 1998. – 1 красавіка. – С.2.

3.Голуб,А. Шымук Віктар / А.Голуб // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна. – Мн., 1997. – С.345-346.

4.Голуб,А. Пясняр Прынёмання / А.Голуб // Перамога. – 1991. – 20 ліпеня. – С.2.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *