Нарадзіўся Юрый Аркадзьевіч у 1954 г. у Расіі.Бацька быў афіцэрам Савецкай Арміі.З часам іх сям’я пераехала ў в.Коласава Стаўбцоўскага раёна.Пасля службы ў арміі Юрый Аркадзьевіч паступіў у БДУ імя Леніна на факультэт радыёфізікі і электронікі.Адразу працаваў у Інстытуце электронікі Акадэміі навук БССР на пасадзе навуковага супрацоўніка.Праз 15 гадоў пасля заканчэння ВНУ заняўся літаратурнай творчасцю прафесійна.З 2005 года ён член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.Заснавальнік чатырох кніжных серый:«Беларусь гістарычная»,«Аб каханні»,«Гарады Беларусі», «Кніга для займальнага чытання на кожны дзень».
Юрый Татарынаў – аўтар гістарычных мастацкіх і навукова-папулярных твораў:«Фатальны запал караля Міндоўга»,«Барбара Радзівіл»,«Княгіня Мянжынская»,«Аракул»,« Кніга для займальнага чытання на кожны дзень», «Клопаты апошняга караля», «Яцвягі» і іншых.У аснове яго твораў легенды і паданні даўніны, а героі яго аповесцей,апавяданняў і раманаў – рэальныя людзі.Татарынаў з’яўляецца заснавальнікам кніжных серый:«Беларусь гістарычная»,«Аб каханні»,«Гарады Беларусі»,«Кніга для займальнага чытання на кожны дзень».Юрый Татарынаў – Лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2013 года”. За кнігу Юрый Татарынаў “Фатальны запал караля Міндоўга” узнагароджаны медалём за вялікі ўклад у літаратуру.