Сямёнава Ала

Ала (Альбіна Іванаўна) Сямёнава (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі крытык, пісьменніца.

Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 30-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Уладзівасток, пазней у Хабараўск, удзельнік ВАВ. У 1944 г. сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь.

Жылі ў Вілейцы і Навагрудку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў БДУ. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гг. літсупрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972г.—1986г.—рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. — літсупрацоўнік, у 1987 г. — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 г., Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступае з 1966 г.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *