Аляксей Сцяпанавіч Русецкі нарадзіўся 4 снежня 1912г, Магілёўская вобл., Касцюковіцкі раён, Студзянец. Беларускі паэт, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).
Скончыў пачатковую школу, Касцюковіцкую сямігодку і Аршанскі педагагічны тэхнікум. У 1931 годзе паступіў у Маскоўскі зооветеринарный інстытут. У 1935 годзе працаваў ва ўпраўленні саўгасаў у Мінусінску, у бактэрыялагічных лабараторыях Масквы і Мінска. Пасля заканчэння з дыпломам ветурача быў адпраўлены ва Узбекістан. У тым жа годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Маскоўскім мікрабіялагічным інстытуце.
У студзені 1938 года пераехаў у Мінск, працаваў загадчыкам бактэрыялагічнага аддзялення абласной ветэрынарнай лабараторыі. Са студзеня 1942 года на фронце. Служыў начальнікам палявой лабараторыі на Калінінскім, Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім франтах. Вярнуўся ў Мінск у 1947 годзе. Да 1951 года працаваў літкансультантам па паэзіі ў СП Беларусі, у 1951 годзе загадваў аддзелам публіцыстыкі.
З 1947 года доўгі час працаваў літаратурным кансультантам СП БССР (1947-1952, 1960-1967), у часопісе «Беларусь» быў загадчыкам аддзела публіцыстыкі і рэдактарам аддзела культуры і літаратуры ( 1952-1960), а ў часопісе “Полымя” – намеснікам галоўнага рэдактара (1967-1973). Працаваў старшым рэдактарам часопіса “Беларусь” (1973-1980). Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі.
Творчасць
Пачаў з’яўляцца ў рэспубліканскім друку ў 1930 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «У заўтрашні свет» (1951), «Святло акон тваіх» (1959), «Усход і захад» (1962), «Яго вялікасць» (1965), «Служба свята» (1967), «Вершы і паэма» (1969), «Зямля гаворыць зорам» (паэмы і вершы, 1971), «Два колеры жыцця» (1973), «Пазірк» (1977) , «Паэмы» (1979), «Крок сэрца» (1980), «Хвала жыццю» (1987) . У 1982 годзе выйшлі ў свет Выбраныя творы ў 2-х тамах.