Пільштынова-Русецкая Саламея

Нарадзілася на Наваградчыне ў сям’і мешчаніна Яўхіма Русецкага.              14-гадовую дзяўчыну ў 1731 годзе аддалі замуж за лекара-немца Якуба Гальпіра, і маладыя адразу накіраваліся ў Стамбул, дзе Гальпір пачаў медычную дзейнасць.Саламея зацікавілася заняткамі мужа і неўзабаве стала яму дапамагаць.Знаёмы іракскі лекар раскрыў ёй спосабы і сродкі лячэння хвароб вачэй. Праз некаторы час яна набралася столькі ведаў і вопыту, што атрымала афіцыйны дазвол на медычную дзейнасць.Неўзабаве яна з мужам выехала ў Боснію.Па дарозе спынялася ў розных гарадах і лячыла дзяцей. Слуга Гальпира, італьянец, навучыў Русецкую асновам лацінскай мовы,і яна змагла выпісваць рэцэпты.Набытыя кнігі па медыцыне і фармакалогіі дапамагалі ёй пастаянна ўдасканальваць свае веды.Свае навуковыя пошукі і асабістую карэспандэнцыю пісала на польскай мове.Пасля заўчаснай смерці мужа Русецкая атрымала ў спадчыну даволі значныя сродкі, якія яна траціла ў асноўным на вандроўкі і міласэрнасць,у тым ліку на выкуп палонных салдат.Расійская імператрыца Ганна Іаанаўна наблізіла Русецкую да сябе, прыняла яе ў штат прыдворнай абслугі.Некаторы час Саламея Русецкая практыкавала ў Вене, лячыла членаў турэцкага пасольства. Апошняе вядомае месца яе медычнай дзейнасці- Стамбул, з якога і пачыналася яе медыцынская кар’ера.На гэты раз сярод яе пацыентаў былі турэцкія саноўнікі,сёстры султана і жанчыны яго гарэма.У 1760 годзе з Стамбула Русецкая накіравалася ў паломніцтва ў Святую Зямлю. У яе планы ўваходзіла наведванне Палестыны і Егіпта. Далейшы лёс невядомы.

Творчасць

Саломея Русецкая пакінула пасля сябе надзвычай цікавы ўзор эпісталярнай спадчыны-дзённік-кнігу«Авантуры майго жыцця»,падрыхтаваную для друку. У ёй – успаміны і ўласныя развагі з нагоды тагачасных падзей, цікавыя замалёўкі-партрэты людзей, якія сустракаліся ў час яе вандровак па краінах Захаду і Усходу.Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню побыту і нораваў розных народаў.

Лекар шмат у чым абапіралася на дасягненні народнай медыцыны, распаўсюджвала вучэнне пра гігіену і фізічным выхаванні. Усё гэта ў сукупнасці з дасягненнямі фармакалогіі і хірургіі таго часу стваралі бездакорную сістэму, у адпаведнасці з якой працавала Русецкая – «доктар медыцыны і акулістыкі».

Бібліаграфія:

1.Авантурыстка з-пад Навагрудка // Народная газета . – 2018. —16 лістапада (№ 46). —С. 29

2.Асіноўскі, С. Адысея Саламеі Русецкай : [1718, Навагрудчына – пасля 1760] / С.Асіноўскі // Архiвы i справаводства. – 2010. – №3. – С.146-156   

3.Белохвостик,Н.Саломея:врач, авантюристка, писательница / Н. Белохвостик // Комсомольская правда. – 2017. — 26 апреля—2 мая (№ 78). — С. 8

4.Воцінава,С.Саламея. Пасля 1760 года [Старонкі лёсу] / С. Воцінава // Полымя . – 2018. — № 8.

5.Грицкевич,В.П.Врачевательница глазных болезней XVIII века из Новогрудчины [да 200-годдзя аўтабіяграфічных запісак Сламеі-Рэпіны Пільштейн] // Весник офтальмологии. – 1961. – №2. – C.81-82

6.Заневский,С.Одиссея новогрудской лекарши : о Русецкой Соломее (1718, Новогрудок – 1760) / Сергей Заневский // Молодежный курьер (Гродно). – 2009. – 27 февраля. – C.6

7.Ішчанка,С.Дзіўны шлях лекаркі Саламеі Рэгіны Іаахімаўны Русецкай (Пільштыновай);1718,Навагрудчына – 1760]//  Культура. –  2001.

8.Курков,И.Лекарка с мушкетом : медицинская помощь гарему турецкого султана и фрейлинам русской императрицы приходила с Новогрудчины / Илья Курков // Обозреватель. – 2008. – №4. – C.38

9.Кур’ян,Н.Авантуры жыцця Саламеі Русецкай / Н. Кур’ян // Новае жыццё (Навагрудскі раён). – 6 красавіка (№ 26). —С. 5

10.Ладзята, Ж. Мемуарыстка, падарожніца, лекарка : Да 300-годдзя Саламеі Рэгіны Пільштынавай-Русецкай / Ж.Ладзята //- 2018. — № 3. — С. 15. — 19.

11.Ландина, Л. Саломея Русецкая (1718 – после 1762) / Л. Ландина // Гаспадыня. – 2017. — № 2. — С. 44

12.Мальдзіс,А.І ў палацы турэцкага султана// Краязнаўчая газета. –  2008. –    №27. –  C.6          

13.Мальдис, А.”Авантюры жизни” неукротимой Саломеи : про книгу Саломеи Русецкой “Авантюры моей жизни” / А. Мальдис // Советская Белоруссия. – 2011. – 25 июня. – С.20-21

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *