Нарадзіўся ў 1945 г. 14 красавіка ў Беларусі. З малых гадоў знаходзіўся ў прытулку, у Белагрудах (БССР), адкуль быў узяты ў сям’ю. У 4,5 гады пераехаў з прыёмнымі бацькамі ў Літву ( Вільню).
Публікаваўся ў альманахах Літоўскага аб’яднання “Логас”, “Галіны на ветры» – 3 тамы, у альманаху Саюза сельскіх пісьменнікаў Літвы “Асобы”, прысвечанаму 1000-годдзя Літвы.
У альманаху “Па строфах радкоў і коратка і доўга”(Масква), дапамагаў макетаваць кнігі сябрам.
У 2010 г. пачаў выпуск кніг з серыі “Любоўная лірыка» («Ты, мая радасць», «Усё пачынаецца з кахання”).
Друкаваўся ва Усерасійскім літаратурным часопісе “Літаратурная галактыка», у якім вядзе старонкі рубрыкі «Сузор’е Балтыі”.
Публікаваўся ў газеце “Літоўскі кур’ер”, выпусціў 3-ю кнігу з серыі “Любоўная лірыка”.
З’яўляецца член-карэспандэнтам Акадэміі паэзіі Расіі, членам Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў (МАПП), Міжнароднага саюза пісьменнікаў Расіі, Саюза сельскіх пісьменнікаў Літвы.
Стварыў у Вільні творчае Аб’яднанне-Гільдыя літаратараў.
Выпусціў пяць нумароў альманаха “Vingis” (звіліна), рэдактарам якога з’яўляўся.
У цяперашні час жыве і працуе ў Мінску. Ён афіцыйны прадстаўнік рэгіянальнага аддзялення МАПП у Беларусі. Стварае са сваімі аднадумцамі літаратурны альманах “Сузор’е” куды запрашае аўтараў, якія хочуць апублікаваць свае творы (на мове аўтара).