Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Мятліцкі (1954) — паэт, перакладчык, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій. Член саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 20 сакавіка ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.Пacля дзесяцігодкі Мікола Мятліцкі падаўся ў Мінск, паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт, бо вершы ўжо складаў у школе, у старэйшых класах. Пасля была магчымасць паступіць у аспірантуру — чакаў у Ленінградзе сам акадэмік Д. С. Ліхачоў, але выпускнік БДУ зрабіў свой выбар, застаўся верны паэтычнаму прызванню. Працаваў y штотыднёвіку «Літapaтypa i мacтaцтвa», выдaвeцтве «Мacтaцкaя лiтapaтypa». З 2002 года па 2014 год з’яўлялся галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
ТВОРЧАЯ БІЯГРАФІЯ
Друкавацца пачаў у 1969 гoдзe. Першыя зборнікі «Абеліск у жыце» (1980), «Мoй дзeнь зямны» (1985) паспелі ўбачыць свет да чарнобыльскай навалы. Яны напоўнены светлымі матывамі і вобразамі. Паэт перадае сваю ўлюбёнасць у навакольнае прыроднае асяроддзе, у сваю малую радзіму, землякоў. За яго паэзіяй стаіць жывы чалавек са сваім характарам і біяграфіяй, ладам мыслення.
Чорны 1986 год аказаўся трагічным, лёсавызначальным як для ўсёй Беларусі, та і для Міколы Мятліцкага. Жыццё падзялілася надвое — да і пасля Чарнобыля. Гэтая акалічнасць перайначыла ўвесь характар творчасці паэта, яго светаўспрыманне. Мікола Мятліцкі выступае як летапісец чарнобыльскай трагедыі, якой прысвечаны нямала глыбокіх, прачулых кніг і асобных твораў, вядомых далёка за межамі Беларусі. Іх героі — аднавяскоўцы і землякі паэта. Галоўнае ў гэтых вершах не тое, што страчана, а тое, што навекі засталося ў чулай паэтавай душы.
Зборнік вершаў «Бaбчын» (1996), які аўтар назваў «кнігай жыцця» — адна з самых моцных кніг Міколы Мятліцкага, своесаблівы паэтычны помнік роднай вёсцы, адселенай у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на ўвесь драматызм, няма адчування жыццёвага тупіка, безвыходнасці ці адчаю. Мужнасць, воля, стойкасць — вось аснова светаадчування лірычнага героя «Бабчына».
Аўтар зборнікаў паэзіі «Гopкi выpaй», «Шляx чaлaвeчы» (абодва 1989), «Блаславенне», «Пaлecкi cмyтaк» (абодва 1991), «Чaкaннe coнцa» (1994), «Хoйнiцкi cшытaк» (1999), «Жыцця глыбiнныя вipы» (2001), «Мой боль вырастае да зор» (2016) і інш. Вострыя праблемы сучаснасці, духоўныя каштоўнасці жыцця, гонар за свой край, трывога за лёс народа — асноўны пафас паэзіі Мятліцкага.
Бібліяграфія:
1.Чарнобыльская рана/ уклад. М.М.Мятліцкі. – Мн. : Литература и искусство, 2003. – 335с.
6.Гнiламёдаў, Уладзiмiр Васiльевiч.Мікола Мятліцкі – паэт ХХI стагоддзя// Полымя. – 2006. – № 4. – C.149-157