Алесь Марціновіч нарадзіўся 18 жніўня 1946, Казловічы, Бабруйская вобласць, ў сям’і настаўнікаў. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.У 1968 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Па размеркаванні працаваў загадчыкам аддзела лістоў і масавай работы Драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў войска.Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Бураціі горада Улан-Удэ. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».
Каля трыццаці гадоў працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва»: з 1972 года – карэспандэнт аддзела літаратуры,з 1981 года – загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця.
У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка».У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008-2009) і «Маладосць» (2009-2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя»;Член Саюза журналістаў Беларусі;Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1987 года).
Творчасць
Выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 гады стаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы. Выступае пад псеўданімам Алесь Марціновіч.
Аўтар больш чым 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей: «Святая Евфрасіння» пра Ефрасінню Полацкую, «Златавуст з Турава» пра Кірылу Тураўскага, «Сімяён, сын Полацка» аб Сімеоне Полацкім, «Як Гурка ворагаў граміў» Іосіфа Гурко, казак ( «Віця неслух у краіне мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («Іван Чыгрынаў», «Святло чароўнага ліхтарыка).
Вяршыняй творчасці з’яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Хто мы, адкуль мы…», «У гадзіне прасветленыя стварэнне», «Элегіі забытых дарог», «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў»,«Маладзік над заснежаным шляхам», «Споведзь старых замкаў», «Рагнеда i Рагнедзічы»).
Выступіў складальнікам кніг публіцыстыкі «Свабоднае грамадзтва зблізку» (1984), паэзіі «Мы І Яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дакументалньыя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі”(2001).
Ўзнагароды і прэміі:
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998); Лаўрэат літаратурных прэмій імя Максіма Багдановіча, імя Уладзіміра Калесніка, «Залаты купідон»(2006,2007); Прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро»;Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016);Медаль Францыска Скарыны;Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2018).