Лойка Алег

Нарадзіўся 01.05.1931г. у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці.Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ. 3 1956 г. – выкладчык беларускай літарагуры, з 1985 г. – загадчык кафедры беларускай літаратуры, у 1990 – 1996 гг. – дэкан філалагічнага факультэта БДУ,доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Наныянальнай Акадэміі навук Беларусі,сябра Саюза пісьменнікаў з 1960 г. Яго пяру належаць звыш 30 зборнікаў паэзіі, 2 раманы, аўтарскія гісторыі літаратуры, некалькі дзесяткаў літаратуразнаўчых прац, шматлікія пераклады, рэцэнзіі, эсэ, публіцыстыка.

Алег Антонавіч Лойка заўсёды быў апантаным выхавальнікам паэтычных, навуковых і настаўніцкіх талентаў. Як стваральнік і кіраўнік універсітэцкага лігарагурнага аб’яднання «Узлёт», навуковы дарадца дысергацыйных даследаванняў, выхаваў цэлую плеяду паэтаў, пісьменнікаў, даследчыкаў літарагуры.Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, польскім медалём за заслугі перад польскай літаратурай, іншымі дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае», прэміі БДУ імя Уладзіміра Пічэты.

Жыццёвы шлях і творчасць Алега Антонавіча Лойкі заўсёды былі азораны сапраўдным гуманізмам, улюбёнасцю ў жыццё і людзей. Яны выпраменьваюць як самую вялікую каштоўнасць на зямлі — веру ў чалавека, у яго стваральныя магчымасці. Шляхі да дабра, чысціні, светласці ў чалавеку заўсёды з’яўляліся стваральнымі прынцыпамі творчага почырку пісьменніка і навукоўцы.

Аўтар 100 кніг, апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе. Дэбютаваў вершамі у 1943 годзе ў «Баранавіцкай газеце». Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959),«Задуменныя пералескі»(1961),«Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты…» (выбранае, 1971),«Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976),«Лінія жыцця» (1978),«Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990).Выйшлі кніжкі вершаў для дзяцей «Як Тоня рэха шукала» (1962),«Карагод дзівосных прыгод» (1966),«Каля млына» (1972),«Дзе хто начуе?» (1977),«Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984). Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), аповесць «Кельты не ўміраюць» (1998). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990).

Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў П. Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І. В. Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), Ф. Шылера, асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. Перакладчык і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *