Яўген Рыгоравіч Лецка нарадзіўся ў вёсцы Пабрэззе , Баранавіцкая вобласць -беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1980г). Скончыў БДУ (1968г.). Працаваў на заводзе, настаўнікам, карэспандэнтам радыёвяшчання. З 1971 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, з 1986 у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1997 дырэктар выдавецтва «Бацькаўшчына».
Друкуецца з 1968. Даследуе мастацкую адметнасць, стыль сучасных беларускіх празаікаў, узаемадзеянне літаратуры і чытача (зборнік «Выхаваўчая роля літаратуры», 1980). У аповесцях “Па цаліку” (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) выяўляецца псіхалагізм, выразнасць малюнка характараў, добрае адчуванне мовы. Складальнік літаратуразнаўчага зборніка ” Вобраз “(1981), зборнікаў апавяданняў маладых беларускіх пісьменнікаў «Цяпло на першацвет» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў Н. Дзешкевіча (1991), Л. Калюгі (1992), А. Мрыя (1993). Кіраўнік аргкамітэта (1989-90) і Рады (1990-93). Згуртавання Беларусаў Свету «Бацькаўшчына».