Лаўровіч Мікалай

Мікалай Аляксандравіч Лаўровіч нарадзіўся ў 1942 годзе на                           Наваградчыне ў вёсцы Баярскай. Тут жа скончыў Коса-Дворскую сямігодку. Экстэрнам у Ваўкавыску здаў экзамены за курс адзінаццаці класаў. Пасля арміі звязаў свой лёс з вайсковай службай. Закончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае вучылішча, Львоўскае палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе, на Украіне, у Чэхаславакіі, у Туркменіі. З 1991 года – афіцер запасу; стала пасяліўся ў Пінску, дзе займаецца адміністрацыйнай працай.                         Пачаў друкавацца, яшчэ знаходзячыся на вайсковай службе, у ваенных                 газетах і часопісах. Асабліва плённа яго паэтычная творчасць разгарнулася ў горадзе над Пінай. Вершы М. Лаўровіча друкаваліся ў шматлікіх               перыядычных выданнях, калектыўных зборніках і альманахах паэзіі ў Беларусі (“Нёман”, “Маладосць”, “Літаратура і мастацтва”, “Гаспадыня”) і за мяжой “Русское эхо”, “Чёрное море” (Феадосія, Расія).                      

На пачатку трэцяга тысячагоддзя адзін за другім з друку выходзяць яго паэтычныя зборнікі, напісаныя на рускай мове: «Берег памяти» (2000), «Вечерние колокола» (2001), «Поздние звёзды» (2005), кнігі вершаў і апавяданняў «Высокий полдень» (2006) і «Свет души» (2008), кніга паэзіі «В ритме сердца» (2012). Творчасць М. Лаўровіча разнастайная па тэматыцы: чалавек з багатым жыццёвым вопытам, ён імкнецца ахапіць сваім паэтычным бачаннем даволі значную прастору жыцця. Здаецца, найбольш удаюцца яму пейзажныя вершы, у якіх паэт шчыруе трапнымі эпітэтамі і метафарамі, па-новаму адкрываючы для чытача такі знаёмы свет простага і ў той жа час незвычайнага ў сваёй красе беларускага краю.

Мікалай Лаўровіч – паэт з выразнай патрыятычнай пазіцыяй, таму яго лірыка напоўнена шматлікімі вершамі, прысвечанымі Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *