Нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі 1 лістапада 1883 года ў Дзісенскім павеце Віленскай губерніі ў сям’і мяшчан.Не маючы атэстата, юнак не мог атрымаць універсітэцкую адукацыю, таму ў Пецярбургскім універсітэце быў вольным слухачом. У 1909 годзе Вацлаў Ластоўскі ў Вільні рэдагаваў «Нашу ніву».
У 1926 годзе Ластоўскі ўдзельнічаў у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Інстытуце беларускай культуры — і падтрымаў кірыліцу, а не лацінку.
1928 года — акадэмік Беларускай акадэміі навук. У выніку адной з арганізаваных Вацлавам Ластоўскім экспедыцый быў знойдзены арыгінал Крыжа Ефрасінні Полацкай ХІІ стагоддзя, выява якога была размешчана ў «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі».
У 1930 годзе быў арыштаваны і высланы ў Саратаў, пасля другога арышту пісьменніка не стала. Вацлаў Ластоўскі выступаў не толькі як пісьменнік, але і як гісторык, філосаф, публіцыст, педагог, лінгвіст.
У 1910 годзе ён выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі», дзе ўпершыню быў абгрунтаваны беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага.
У 1918 годзе Ластоўскі выдаў «Калісь і цяпер: Гістарычна-грамадзянскія нарысы».
У 1920-х гадах рыхтаваў, але не выдаў «Нарысы беларускай гісторыі».
У 1924 годзе ў Коўна Вацлаў Ластоўскі выдаў «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік».
У 1926 годзе Вацлаў Ластоўскі як выдатны навуковец апублікаваў галоўную працу свайго жыцця — «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: спроба паясніцельнай кнігапісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагоддзя».
Паэтычная спадчына Вацлава Ластоўскага складаецца з традыцыйных па форме сілаба-танічных вершаў і верлібраў (каля 40 тэкстаў), празаічная — з філасофскіх і легендарных апавяданняў, некалькіх аповесцей.