Крывальцэвіч Раіса

Раіса Яўгеньеўна нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Слухавічы на Наваградчыне. Атрымала адукацыю на гістарычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага.Працавала настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы. Выкладчыца Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, (Мінск).

Друкавалася ў часопісах “Верасень” і “Дзеяслоў”.Адна з пераможцаў конкурса Саюза беларускіх пісьменнікаў “Жанчына ў сучасным грамадстве” 2010 г.Аўтар кнігі абразкоў “Дарога” (2014 г.) і “Блізкі свет. Хатні слоўнік-успамін” (2016 г.).                                                                                                              

У 2018 годзе выйшла ў свет дзіцячая кніга “Прыгоды ката-летуценніка” нямецкага аўтара Вілі Майнка, пераклад якой на беларускую мову зрабіла Раіса Крывальцэвіч, а праілюстравала кнігу яе дачка.Прыемна адзнасыць, што Раісу Яўгеньеўну звязваюць добрыя сяброўскія адносіны з Навагрудскай раённай бібліятэкай.Тут ладзяцца творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг пісьменніцы, іншыя цікавыя мерапрыемствы.

Жыве Раіса Яўгеньеўна Крывальцэвіч у Мінску.                                           

Раіса Крывальцэвіч–сапраўдная беларуска, якая не толькі прыгожа размаўляе на мілагучнай беларускай мове, але яшчэ і ведае яе дасканала, робіць усё магчымае, каб багацце роднай мовы не гублялася.                                                                                                                                     

Кніга«Блізкі свет.Хатні слоўнік-успамін»(2016 г.).                                               

Гэта своеасаблівая кніга сямейнай памяці, у якой праз словы, афарызмы, прыказкі, прымаўкі, якія ўжываліся ў сям’і, аўтар хацела пакінуць удзячны ўспамін пра сваіх бацькоў, паказаць незвычайную адметнасць і сакавітасць беларускай мовы, нагадаць «родныя слухавіцкія слоўцы».Першае жаданне запісваць узнікла яшчэ ў студэнцкія гады,калі чытала бацькам запісанае,занатоўвала каментарыі бацькі.З часам зразумела каштоўнасць і неабходнасць сказанага.

Бібліаграфія:

1.Крывальцэвіч, Р. Дарога: абразкі / Р.Крывальцэвіч. – Мінск : Медысонт, 2014. – 264с.

2.Крывальцэвіч, Р. Я. Блізкі свет : хатні слоўнік-успамін / Рая Крывальцэвіч. – Мінск : Тэхналогія, 2016. – 200 с.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *