Кебіч (Вайтулевіч) Людміла Антонаўна нарадзілася 17.07.1951 года ў г.п. Краснасельскі Гродзенскай вобласці Ваўкавыскага раёна. Паэтэса, празаік, публіцыст, ганаровы член СПБ. Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў 2002 годзе” ў намінацыі “Пісьменнік года”.Узнагароджана нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”(2009). Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор года” ў намінацыі “Песенны жанр” за цыкл песень “Словы прызнання”– “Залаты Купідон” (2010).
Выдала кнігі: “Па музычных законах”, “Зялёная рутвіца”, “На беразе белай ракі”, “Ключы ад Неба”, “Фиолетовый дракоша”, “Светач мастацтва”, “Непераможны колер охры”, “Фантазія творцы” (2012, у сааўтарстве), “На мове сэрца” ((2013, у сааўтарстве), “Дамінанты лёсу” (2013), “Мой город Гродно” (2014), “Рай для адзіноты” (2016), а таксама два зборнікі песень. Вершы ўвайшлі ў падручнікі “Музыка” для 2-га класа (выдав. “Адукацыя і выхаванне”, 2013).З творчасцю Людмілы Антонаўны таксама можна сустрэцца на старонках літаратурнай перыёдыкі і калектыўных зборнікаў. Жыве ў г. Гродна. Піша на беларускай мове.
Бібліаграфія:
1.Гродна ў вершах і песнях: і памяць, і пашана, і любоў… / [укладальнікі: Л. А. Кебіч, А. І. Ласмінскі]. – Гродна : Гродзенская друкарня, 2008. – 239 с.
2.Кебіч, Л. А. “Бэзавы дом” : [вершы] / Людміла Кебіч. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2019. – 256 с.
3.Кебіч,Л. А. “Дамінанты лёсу”:аповесць /Людміла Кебіч ; [мастак А. І. Балыш]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. – 142 с.
4.Кебіч,Л.А.“Рай для адзіноты”:кніга паэзіі/Людміла Кебіч;[прадмова Р. Казлоўскага ; мастак Я. У. Шэвякоў]. – Мінск : Народная асвета, 2016. – 573с.
5.Кебіч,Л.А.Артыст, змагар, паэт//Лiтаратура i мастацтва. – 2010. -7 мая. – C.10
6.Кебіч, Л.А.“Сама,сама, сама, сама, сама…”// Полымя. – 2013. – №9. – C.87
7.Кебіч, Л.А.“Сумны вечар”//Полымя.-2010. -№2. – C.98-102
8.Кебіч, Л.А. “Ацаляльныя маленні” / Людміла Кебіч // Полымя. – 2021. — № 1. — С. 84—87.
9.Кебіч, Л.А.“Нада мной аблокі-караблі”:паэзія /Людміла Кебіч//Полымя. – 2018. — № 3. — С. 24—27.
10.Кебіч, Л.А.“У абдымках летуценняў” : паэзія / Людміла Кебіч // Полымя. – 2015. — № 4. — С. 94—95.