Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў (нар. 21 лістапада 1938, Чавусы, Магілеўская вобласць) — беларускі паэт, журналіст. Сябра СП СССР (1990). Нарадзіўся у рабочай сям’і. Дзяцінства і юнацтва правёў у Магілёве. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў на Магілёўскай абутковай фабрыцы (1955—1960), адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. З 1960 года рабочы геадэзічнай канторы Мінгарвыканкама.Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1966). У 1962—1966 гадах літсупрацоўнік газеты лётчыкаў грамадзянскай авіяцыі «Западная трасса» (Мінск).З 1966 года жыве і працуе карэспандэнт, адказны сакратар у Светлагорску. З 1979 года намеснік рэдактара светлагорскай раённай газеты «Агні камунізму». Потым дырэктар карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава.
Творчасць
Друкуецца з 1957 года. Першы твор апублікаваў у 1956 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Мой ровесник» (1975), «Конфетное дерево» (1980), «Друзья мои — свидетели мои» (1981), «Здесь, на трепетной земле» (1989).