Нарадзілася 27 жніўня 1950,в.Лясішча,Слуцкі раён,Мінская вобласць— беларуская пісьменніца.Пераехала ў Янушкавічы, калі бацьку накіравалі ў мясцовы саўгас дырэктарам. З сёмага класа пачала пісаць вершы. Настаўніца беларускай мовы В.М.Жардэцкая разгледзела ў дзяўчынкі парасткі літаратурных здольнасцей і сама паслала яе вершы ў раённую газету «Ленінскі сцяг». З лёгкай рукі галоўнага рэдактара Б. Сасноўскага неўзабаве яны з’явіліся ў друку. Першая публікацыя ў «Маладосці» прыпадала на 1967 год.Стала ўдзельнікам рэспубліканскага семінара маладых паэтаў у Каралішчавічах, на яе вершы звярнулі ўвагу крытыкі.
У 1968 годзе скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне ў сувязі з нараджэннем дачкі[1] і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Скончыла ўніверсітэт у 1973 годзе, выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна.
У 1980—1982 гадах рэдактар літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, з 1984 у карэспандэнт аддзела прозы і паэзіі, з 1986 г. — загадчык аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва».Сябра СП СССР з 1976 года, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.Актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
Творчасць
У кнігах паэзіі «На мове шчасця» (1973),«Мой сад»(1976),«Званы гадоў» (1980), «Жыла-была…» (1983),«Вечны водгук» (1988),«Невымоўнае»(1991) паэтызуе высакароднасць чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, багацце духоўнага свету гераіні-сучасніцы. Яе вершы адметныя глыбокім лірызмам, эмацыянальнай стрыманасцю і драматычнасцю. Піша для дзяцей: п’есы «Іван Світаннік» (паст. 1981),«Шукайце кветкупапараць» (паст. 1985),«Зуб мудрасці» (1984),«Мора, аддай пярсцёнак» (1987),«А як жа Непаседа?»,«Чарнабог» (1996), зборнікі вершаў «Сінічка на балконе» (1989), «Рэчы для малечы» (1996) . Аўтар чытанак для 1—2-га класаў «Акрайчык» (1995, з М. Яфімавай) і для 3—4-га класаў «Сцяжынка» (1997). Выступае як публіцыст, крытык, перакладчык.