Каратынскі Вінцэсь

Вінцэнт Аляксандравіч Каратынскі нарадзіуся y 1831 у в.Селішча, цяпер Карэліцкі раён, Беларусь, памёр у  1891 у  Варшаве, Польшча) — беларускі пісьменьнік і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і былога прыгоннага селяніна Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далідовічаў — шляхцянкі з якой Аляксандар Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра з Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапіўся ў Нёмане, а празь нейкі час Юзафата выйшла замуж за свайго былога апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганіста. Навучыў чытаць і пісаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У 1850—1862 гадах быў сакратаром У. Сыракомлі. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў расейскай, чэскай, францускай і нямецкай мовамі, троху ведаў з латыні. Граў на скрыпцы. Разам з расійскім пісьменьнікам М. Лясковым падарожнічаў па Літве (Беларусі). Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна звязаныя з беларускім краем.

Дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (1857), паэмы «Таміла» (1858), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў».                 З беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане». У 1994 годзе выйшаў збонік твораў.

Перакладаў на польскую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Гейне і інш. Пакінуў шмат біяграфічных нататкаў пра Адама Міцкевіча, гістарычна-краязнаўчых нататкаў пра Наваградак і Наваградчыну. На беларускую мову яго творы перакладалі Раіса Баравікова, Рыгор Барадулін, Пятро Бітэль, Уладзімер Мархель, Генадзь Тумаш.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *