Мікола Кандратаў нарадзіўся 20 мая 1957,в.Замосце,Талачынскі раён,Віцебская вобласць)—беларускі паэт і перакладчык.Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1974-78 гг. вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце на матэматычным факультэце, спецыяльнасць — матэматыка.У 1978-79 гг. выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі.У 1979 – 80 гг. служыў у войску. Пасля службы пераехаў у г.Мінск, працаваў праграмістам на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (працуе да гэтага часу).
З 1994 г. пачаў пісаць вершы на беларускай мове. У 1997—1999 гг. быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы. У 2002 г. выдаў першую кнігу вершаў «Возера Рудакова». З 2002 па 2005 г. вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. З 2003 г. — сябра суполкі «Літаратурны квартал» (заснавана пры газеце «Літаратура і мастацтва»; з 2004 г. — «Літаратурнае прадмесце»). Удзельнік Паэтычнага тэатра «Арт.С», на платформе якога быў аднім з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын«12 сузор’яў»(2007—2008 гг.) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых. Вершы Міколы Кандратава запісваліся і гучалі на канале «Культура» Беларускага радыё, а ў 2008 г. — на Радыё «Свабода» у «Начной чытанцы».З восені 2009 г.—сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.