Канановіч Мацей

Мацей Юзаф Канановіч нарадзіўся 1 лютага 1912 г. у Ласку. Каталіцкі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч (яго бацька Францішак родам з вёскі Дубраўка Слонімскага раёна). М. Ю. Канановіч скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Быў салдатам Арміі Краёвай, удзельнічаў разам з братам Маркам у Варшаўскім паўстанні. Вязень нямецкага канцлагера.

Працаваў у выдавецтве РАХ у Варшаве.Пачаў пісаць у 1946 г.Выдаў кнігі «Stacje liryczne» (1951), «Wramionach srebnych rzek» (1953), «Wsitowiu Niebieskim» (1957), «Rekonstrukcja biografii» (1967), «Gaj dębowy» (1974), «Biskup Michał» (1968), «Kilka imion miłości» (1973). Узнагароджаны прэміяй імя В. Пятшака (1971), Афіцэрскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы (1985).Пераможца конкурса фонда «Sacrosong» у 1968 г. за песню «Czarna Madonna». На беларускай мове выйшлі кнігі М. Ю. Канановіча «Імёны любові» (аповесць і апавяданні ў перакладзе Янкі Брыля), «Мой гай дубовы» (вершы ў перакладах М. Танка, Р. Барадуліна, Р. Семашкевіча і інш.). М. Ю. Канановіч пераклаў з беларускай мовы на польскую творы Янкі Брыля, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і інш. Укладальнік і рэдактар шматлікіх анталогій і зборнікаў. Памёр 31 сакавіка 1986 г. у Лодзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *