Нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Гарадні сярэднюю школу № – 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам ў Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гарадзенскім гаркоме камсамола (1965 – 1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968 -1970).У1970-1973гг.–літаратурны супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва»,затым літаратурны кансультант газеты «Чырвоная змена».
У1975-1978гг.- аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. Зноў працавала літаратурным кансультантам ў «Чырвонай змене» (1978-1979).У 1985-1989 гг.-галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання.З 1989г.-загадчык аддзела, з 1990г.-намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём Францыска Скарыны. Друкуецца з 1959 г.Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца»(1969),«Ліпеньскія навальніцы»(1973),«Парасткі»(1976),зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977),«Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974) і «Казка пра Паўліна»(1983).Напісала тэлеп’есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).
Бібліаграфія:
1.Іпатава, В. М. Апошнія ахвяры свяшчэннага дуба : аповесць / В.М.Іпатава. – Мн. : Кнiгазбор, 2006.
2.Іпатава, В. М. Выбраныя творы / Вольга Іпатава ; [укладанне, прадмова і каментар Л. Савік]. – Мінск : Кнігазбор, 2014. – 588 с.
3.Іпатава, В. М. За морам Хвалынскім : Аповесці і апавяданні / Вольга Іпатава ; мастак В. Шапялевіч. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 368 с.
4.Іпатава, В. М. Прадыслава : аповесці і апавяданні / Вольга Іпатава ; [аўтар прадмовы Л.С.Савік ; мастак М.У.Анемпадзістаў]. – Мінск : Беларусь, 1997. – 272 с.