Загорская Ніна

Ніна Сымонаўна Загорская (16 ліпеня 1940, в. Загор’е, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтэса. Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). Дзесяць гадоў працавала старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання. У 1974 г. скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1973 г. накіраванана працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты «Зорька». З 1976 г. — адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё, з1980 — намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1981 г. — загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1982 г.—галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 г.

У друку выступае з 1958 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Радар» (1975), «Явар» (1982), «Мне добра з вамі» (1989).

Творчасці Загорскай уласцівы лірыка-філасофскае светаразуменне, актуальнасць і сацыяльная скіраванасць тэматыкі.Асобныя вершы Н.С. Загорскай пакладзеныя на музыку: «Растанне», «Што табе дарыць», «Ападалі пялёсткі», «Урачысты кант», «Ружы заставы Кіжаватава», «Паўлюк Багрым».

Пераклала на беларускую мову кнігу апавяданняў Х. Гюльназарана «Калі я быў маленькі»(1986),драматычную паэму Л. Украінкі «Апантаная» (1989), дакумэнтальную драму С.Віеса і Ю.Бабрыша «Райніс і Аспазія» (1989, пастаўлена ў 1990).Перакладала на беларускую мову вершы армянскіх, летувіскіх, расейскіх і іншых паэтаў.Укладала кнігі драматургіі «Крок у бессмяротнасць» (1984), «Крынічка» (1985), «Галоўны экзамен» (1987), «Каля роднай хаты» (1987), «І засталася каса ў пракосе…» (1988),«Чалавек на зямлі — гаспадар» (1989), «Радзіма мая дарагая» (1989), «Салют» (1990), «Ці будзе вяселле» (1992), «Сінязорка» (1995).

У перыёдыцы друкаваліся рэцэнзіі Загорскай на кнігі паэзіі Г. Бураўкіна, М. Лужаніна, П. Панчанкі, М. Танка, Я. Янішчыц . Пісала нарысы пра настаўнікаў, урачоў, пра лепшыя калгасы і саўгасы рэспублікі.Прымала ўдзел у распрацоўцы дзяржаўных праграм да 500-годьдзя зь дня нараджэння Францыска Скарыны, да 100-годзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, да 180-годзя з дня нараджэння Паўлюка Багрыма. Была членам праўлення Беларускага аддзялення Міжнароднага фонду славянскага пісьменства і культуры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *