Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Янкавічы Баранавіцкай вобласці.Скончыў Дэраўнянскую школу-дзесяцігодку, паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта(1963-1968). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры на Барысаўшчыне (1971-1973). Працаваў у аддзеле прозы часопіса«Полымя»(1973г.),у часопісе «Маладосць»(1979)намеснікам галоўнага рэдактара, а з 1991г. пісьменнік узначальваў рэдакцыйны калектыў.З 2003 года працуе намеснікам галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».
Творчасць:Першае апавяданне апублікаваў у 1966 г. у стаўбцкоўскай раённай газеце “Прамень”. У 1968 апублікаваў апавяданне «Ліст да Вольгі» у часопісе «Маладосць».Першы зборнік апавяданняў-«Дажджы над вёскай» (1974). Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Цяпло на Першацвет» (1976), «Маладыя гады»(1979),«Міланькі»(1980),«На новы парог»(1983), «Станаўленне»(1985), «Міг Маладосці» (1987), “Жывы покліч” (1995). Амаль дзесяць гадоў быў пакладзены на стварэнне цыкла гістарычных раманаў «Гаспадар-камень» (1986). Літаратурная прэмія СП БССР імя Івана Мележа 1987), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом” (1992). Заходнебеларускай рэчаіснасці празаік прысвяціў раман «Заходнікі” (1994).
У рамане«Гаспадар-камень»(1984),прысвечаным пярэдадня Першай сусветнай вайны, шматбакова паказаў жыццё тагачаснай вёскі і гарада, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі,у якой расло ўсведамленне свайго доўгу.У раманах «Пабуджаныя» (1988),«Свой дом»(1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадар-камень»,шмат новых персанажаў-удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных напрамкаў у Беларусі ў 1917-1918 г. У рамане «Заходнікі”(1992) створана карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г.,рэпрэсіі, міграцыі. Сапраўдны літаратурны поспех і вядомасць Г. Далідовіч прынёс цыкл аповесцей пра сельскіх настаўнікаў:«Усё Яшчэ наперадзе»,«Міланькі», «Завуч»,«Дырэктар».Творы Г. Далідовіча адрозніваюцца лірызмам, увагай да побытавых дэталяў,тонкім псіхалагізмам.На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан».
Прэміі і ўзнагароды: Літаратурная прэмія імя Івана Мележа(1987) за цыкл гістарычных раманаў «Гаспадар-камень».Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа за раман «Заходнікі».
Бібліяграфія:
1.Далідовіч, Г. В. “Заходнікі : раман, аповесць, апавяданні”/Генрых Далідовіч ; прадмова А. Марціновіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. – 332с.
2.Далідовіч,Г.В. “Кліч роднага звона”: раман, апавяданні, мініяцюры / Г.В.Далідовіч ; маст. У. І. Сытчанка. – Мн. : Юнацтва, 1997. – 414с.
3.Далідовіч,Г.В.“Сярод лесу, сярод поля”: апавяданне-імправізацыя, лісткі запісных кніжак / Г.Далідовіч. – Мн. : Кнiгазбор, 2007. – 92с.
4.Аўрамчык, М. Выбраныя творы / Мікола Аўрамчык ; прадмова Генрыха Далідовіча. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 524с.