Яўген Сяргеевіч Гучок (4 лістапада 1940, Слуцк) — беларускі паэт.Нарадзіўся ў Слуцку ў рабочай сям’і. Пра сваіх бацькоў пазней успамінаў:«Бацька мой, Гучок Сяргей Лук’янавіч, паходзіў з чэхаў, якія ў свой час рознымі шляхамі траплялі на Беларусь.Скончыў слуцкую сярэднюю шкону № 9, працаваў у геалагічным атрадзе, на мэблевай фабрыцы. У 1960—1963 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1968 г), а крыху пазней — і аспірантуру пры ім. Працаваў настаўнікам, а з 1971 года на працягу трыццаці гадоў — рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета». Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. Правадзейны член геаграфічнага таварыства СССР, з 1984 года — сябар Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба «Спадчына». За актыўны ўдзел у жыцці клуба, напісанне высокамастацкага верша, прысвечанага выступленню Міколы Ермаловіча ў клубе, Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Міколы Ермаловіча і адпаведным дыпломам (2006). Занесены ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь». У свой час удзельнічаў у арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама Беларускага народнага фронту «Адраджэнне».
Першыя вершы Яўгена Гучка былі змешчаны ў 1959 годзе ў слуцкай раённай газеце «За сацыялістычную Радзіму». Напісаў вершы: «Белое чудо», «Блакітныя чмялі» (1976),«Паэма дзяцінства» (1983),«Сэрцам і думкай» (1994),«Исток пути» (1997),«Формула травы» (1997, 2002 – другое выданне),«На патрэбу душы» (2004),«Ах, Родчанка!.» (2011),«Беларусь у Магдэбургскім праве» (2013).