Глобус Адам

Ада́м Глобус, сапр.: Уладзімі́р Вячасла́вавіч Ада́мчык нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску  ў сям’і пісьменніка В. Адамчыка.  Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.

З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983).

Вучыўся ў мастака Альгерда Малішэўскага. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988), СП БССР (з 1989).

Творчасць

У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»).

Аўтар кніг «Парк» (1988), «Адзінота на стадыёне» (1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «Сучаснікі» (2006), «Літары» (2006), «Play.by» (2009).

Публікаваўся ў складзе зборнікаў, «Круглы год» (1996), «Сучасная беларуская проза» (2003).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *