Анатоль Іванавіч Бутэвіч нарадзіуся 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць.Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна(1966),аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1971 годзе. Працаваў намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена»(1975-1979),дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура»(1986-1987). Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Працуе ў галіне дзіцячай і гістарычнай літаратуры, публіцыстыкі, крытыкі. Жыве ў Мінску. Мае траіх дзяцей.
Творы:«Прыгоды гарэзлівага Рызыкі».Казкі.Мінск 1999;«Званы Нямігі”. Мінск,2002;«Каралева не здраджвала каралю,або Каралеўскі шлюб у Наваградку».Мінск,2009;«Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па старажытнай фартэцыі з Адамам Міцкевічам».Мінск,2011;«Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлі ». Мінск, 2019;«Паміж Княствам і Каронай». Мінск,2013.
Пераклады на беларускую мову: Хэмінгуэй Эрнэст.«Бывай,зброя”. Мінск,1996; Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск 2003; Курыльчык Рычард. «Славянскі світанак».Мінск,2007; Ажэшка Эліза. Яны.«Дзеяслоў», № 5, 2017.
Пераклады п’ес: Прокоф’еў С. Кот у ботах. 1981; Хмелік А. А ўсё-такі яна круціцца? 1981; Аляксандраў А. Шышок. 1982; Гальдоні Карл. Слуга двух гаспадароў. 2007; Лорка Ф. Дом Бернард Альбы. 2013; Пётр Гладзілін. Афінскія Вечары. 2014.
Прызнанне: член Беларускага саюза журналістаў(1972);член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1994);Ганаровая грамата Савета Міністраў Беларусі (1998);Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў«Залатое пяро-2001»;Ганаровае званне”Беларускі саюз журналістаў»(2008);Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа (2015);Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі”, 2019.
Бібліаграфія:
1.Бутэвіч,А.І.Жанчыны з легенды: гістарычныя нарысы/ Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.
2.Бутэвіч, А. І. Пацалунак на фоне гор : апавяданні / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2014.
3.Бутэвіч,А.І.Перуновага племені дзеці:для мал. і сярэд. шк. узросту/ Татарнікаў,П;А.І.Бутэвіч; іл.П.Татарнікава.-Мн.:Мiнская фабрыка каляровага друку, 2008.
4.Бутэвіч, А. І. Расстайны пах асоту : аповесць і апавяданні / Анатоль Бутэвіч. – Мінск:Беларуская Энцыклапедыя,2021.
5.Бутэвіч,А.І.Таямніцы Крэўскага замка : падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім / Анатоль Бутэвіч – Мінск : Звязда, 2015.
6.Бутэвіч, А. І. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца : казкі / Анатоль Бутэвіч ; мастак М. Каратаева. – Мінск : Звязда, 2015.